?

Log in

No account? Create an account
Ушачам дадалi крыху веку
mastersven


указная_грамота
Традыцыйна лiчыцца, што Ушачы ў
першыню згадваюцца у «Полацкай рэвiзii 1552 г.» як сяло у Полацкiм ваявоцтве, уласнасьць А.Сялявы ды ягоных сыноў.

Аднак не далей як учора знойдзена пiсьмовае сьведчаньне, што павялiчвае узрост Ушачаў  крыху не на 100 год. У «Полацкiх граматах XIII-XVI ст.» Т.1, стар. 190 знаходзiцца папера за №96 ад 2 сакавiка 1458 г. – указная грамата Вялiкага Князя Лiтоўскага ды Караля Польскага Казiмежа да намесьнiка полацкага Андрэя Саковiча аб вызваленьнi сёлаў Ушачы ды Ладыжэнiчы, што знаходзяцца ва ўласнасьцi месьцiча полацкага Яўлашкi Кошчыча, ад «стацый ды падводаў».


Вялiкдзень, думкi
mastersven

У Вялiкодны тыдзень натуральна задумвацца над пытаньнямi жыцьця i сьмерцi, здраднiцтва i велiчы духу. Вось цi не парадаксальна тое, што кожны больш-менш знаёмы з асновамi хрыстыянства, ведае аб Iудзе, а вось прыгадаць iмёны iншых апосталау будзе хучэй за усё невырашальнай задачай. Гэткае ж i у жыцьцi. Працавау з матэрыяламi па карнай аперацыi «Фрулiнгфэст» (дарэчы, пачалася на праваслауны Вялiкдзень) 16 красавiка-8 трауня 1944 г. у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, сутыкнууся з наступным: найбольшая колькасьць iнфармацыi у сецiве аб камандзiры 1-ай Антыфашыскай брыгады Уладзiмiры Уладзiмiравiчы Гiль-Радзiёнаве. Здавалася б, i што? Ну, гэта калi ня ведаць гiсторыi стварэньня той брыгады ды таго, што Гiль-Радыёнау спачатку здрадзiу саветам, перайшоушы на службу да немцау, потым здрадзiу немцам, перабегшы да партызанау. Дзеля паунаты вобразу трэба дадаць, што нават сьмерць Гiля-Радыёнава ахутаная покрывам тайны ды мiстыфiкацыi. У той жа час шмат аб кiм з камбрыгау, сумленна ваяваушых 2-3 гады, вядома не болей як аб апосталах Iешуа з Назарэту.


Палкоунiку нiхто не лiстуе, бо «адрасат выбыу»…
mastersven
Вялiкай памылкай было б сьцьвярджаць, што дэмакратыя – ёсьць панацэя ад усiх хваробау грамацтва. Аднак калi разглядаць яе вузка, канкрэтна i дасьцiпна, то там можна знайсьцi шэраг слушных i карысных прынцыпау. I як мне падаецца, адным з галоуных (не толькi для Лiвii, дарэчы) з’яуляецца зьмяняльнасьць улады. Так, калi падыйсьцi аб’эктыуна, мусiм знайсьцi процьму пазiтыву, якi у той цi iншай ступенi звязаны (быу) з Муамарам Каддафi: параунальна высокi узровень жыцьця, сацыяльныя праграмы, разьвiтыя сыстэмы камунiкацыяу, iнш. Аднак заусёды у гэткiх выпадках узьнiкае пытаньне, ну калi ты гэткi добры i фартовы народны мiласьцiвец, то чаго гэтак чапляцца за уладу? Аддай яе iншым, калi у iх не атрымаецца гэтак шыкоуна спрауляцца як у цябе (а ты ж у гэтым упэунены), людзi ж тое убачаць i запросяць цябе вярнуцца да улады. Не аддаюць, нiводзiн з гэтых «муамарау», што клянуцца у адданасьцi народу, гэтаму народу магчымасьцi параунаць i абраць лепшы варыянт не дае. Чаму? Па-першае, таму, што «муамары» выдатна разумеюць, анiякiмi выключнымi якасьцямi не вызначаюцца i патэнцыйны народны абраннiк здолее «рулiць» не горш, калi не лепш за iх. Па-другое, таму, што за гады «багаваньня» муамары пасьпелi завесьцi шмат кроунiкау, ад помсты якiх iх здольная абаранiць толькi найвышэйшая пасада. Ну, i па-трэцяе, хворыя амбiцыi… . Чамусьцi «муамары» не прыймаюць ва увагу той факт, што часы простых прымiтыуных манархiяу, дзе iмператар (эмiр, цэзар, першы сакратар ЦК) канулi у нябыт i прынцып багаабранасьцi першай асобы дауно не працуе.
Пiпл у краiнах «муамарау» збольшага канешне -  тупы статак, аднак так цi iнакш, а кожная iстотка цi там разумее цi на нейкiм узроунi адчувае, што тое чапляньне за уладу  – яно не па-просту. Зразумела, нейкi час таму пiплу можна зашорваць вочы рознага кшталту падачкамi, дэмагагiчнымi, паказушнымi акцыямi, аднак бясконца тое адбывацца не можа. Што мы й пабачылi у Лiвii. Iснуе верагоднасьць, што пабачым у Сiрыi. Мо й дзе яшчэ… .
Я далёкi ад думкi, што г.з. «лiвiйская рэвалюцыя» прынесла лiвiйскаму народу нешта добрае i сьветлае, бо ужо занадта шмат геапалiтычных iнтарэсау пераплецена у тым вузьле: тут i сыравiнныя iнтарэсы  краiнау Эуропы, i спрадвечнае супрацьстаяньне шыiтау з сунiтамi, i амбiцыi iсламскiх радыкалау, i напэуна нейкi уплыу кiтайцау ды янкесау. Хучэй за усё лiвiйцау чакае жорсткi хоррар, а вiнны у тым мудак Каддафi: адыйдзi ён у своечасова ад кармiла улады, глядзiш, абыйшлося б без той жудаснай каламуцi, якую мы назiраем амаль год. Добра, што па TV. Пакуль па TV… .    

Пазыка лукашытам ад iхных чынскiх iдэялагiчных братоу
mastersven
Сёньня ранкам на РБК прайшла iнфа аб тым, што Чайна выдаткавала Беларусi 1 мiл’ярд крэдыту ды здаецца 10 мiл’ённы «грант».

Цiкава, чаму дасюль ад г.з. «афiцыйнай апазiцыi» не прагучала заява, што будучы урад не збiраецца не вяртаць, не абслугоуваць пазыкi лукашытам ад маскалёу ды iншых азiяцкiх «дабразычлiуцау»?

Аб Сары, рэбэ Iцхаку i аб тэрмiсту Юрыю Iванавiчу
mastersven

Спадзяюся, паньству вядомы стары анекдот, аб тым, як Сара пыталася у рэбэ Iцхака, цi трэба ёй прыбiрацца у начную кашулю перад першай шлюбнай ноччу. Калi хто не ведае, дык адказ быу гэткi: «Не турбуйся занадта, Сарачка, будзеш ты у кашулi, цi без кашулi, цябе усё роуна вы..ць». Гэта я да таго, што мяне заусёды здзiуляла манера г.з. «афiцыйных апазiцыянерау» размауляць з пралетарыятам. Якая там нах… справа майстру-тэрмiсту стальцэху-два Юрыю Iванавiчу да перспектывау дэмакратыi у гэтай пакiнутай Богам краiне. Па-першае, яму шчыра неуцям, з чым гэтую трасцу ядуць (бо нi ён, нi ягоны бацька, нi нават дзед нiчога гэткага не спажывау :-)) , а па-другое, будзем рэалiстамi, максiмум з дэмакратычных здабыткау, якi дапушчальны для Юрыя i бясшкодны для грамацтва – гэта выбары. Усё! Да астатняга, нажаль, не дарос iнтэлектуальна. Пакуль. Аднак недзе глыбока у зацемках шэрага рэчыва тэрмiста Юрыя блукае i раз пораз усплывае у сьвядомасьць перакананьне, стоадсоткава супадаючая з адказам рэбэ Iцыка :-).
Не, ну збольшага гэта ж вiдавочна, у тым лiку й для Юрыя Iванавiча – прамысловаму пралетарыяту як i калгаснаму (iншага у нас практычна няма) сялянству наканавана быць эксплуатуемай часткай грамацтва. Цi прыватным цi дзяржауным капiталам – асаблiвай розьнiцы няма, дакладней розьнiца у нюасах (узровень сацыяльнай абароны i адпаведна iдэялагiчнага мазгапраньня). У сьветапоглядзе Юрыя Iванавiча тыя сацыяльна-эканамiчныя адносiны вызначаюцца проста i дакладна «чорныя людзi – белыя людзi».
 Не, я разумею, акадэмiяу не скончвалi, па Брусэлях не гойсаюць, на семiнары у Вiльню не выбiраюцца :-), аднак ну навошта ж трымаць пiпл за апошнiх дэбiлау, тым болей што пры усiм прымiтывiзме i спрошчанасьцi, меркаваньне адпавядае стану рэчау.
Чаму б не казаць людзям прауду? Ну, хоць бы тую, што для iх няма асаблiвай розьнiцы, на каго гарбацiца – на лукашытау, на патэнцыйных маскальскiх гаспадароу, на эура-араба-лацiна-iнвестарау цi на «навабеларускую» буржуазiю. Другая справа, што яны мусяць мець з той працы. I вось тут самае месца агiтаваць за незалежный прафсаюз.
Хм, аб чым гэта я, да каго гэта я…


Што б яны з’елi, каб не трындзелi
mastersven


Калi хто ня ведае, на здымку пляц Перамогi у Вiцебску (у народзе «Штыкi»). Кажуць, што найбуйнейшы па плошчы у Эуропе. Але справа у iншым. Выпадкова паглядзеу рэпартаж афiцыйнай тэлевiзii аб Вiцебску. Трызьненьнi Касiнца аб тым, што «я асабiста…» вызвалi амаль шок. Няужо яму не вядома, што усё што зроблена, зроблена «асабiста» :-) зусiм iншай асобай. Аднак цiкавае было й далей: спачатку трызьнючая галава агучыла лiчбу «ярдау», якую убухалi у рэканструкцыю пляца, а потым (сачыце за думкай, хоць дзе там калi была думка) прыбiла навiной, мауляу «укладзеныя iнвестыцыi акупiлiся за два гады». Во як! Увесь сьвет ламае галаву над нанатэхналогiямi, рэсурсазберажэньнем, супер-пупер мiкрасхемамi, а тут простыя жэкэха-шнiкi пад кiраунiцтвам асабiста таварыша Касiнца (вой, рызыкуе, вой падстауляецца) знайшлi спосаб выкалочваць бабло з бетонных плiтау, мармуровых слупкоу ды фантанау. I як! Ды за гэткi тэрмiн акупляльнасьцi любы буржуй тачыльнае кола зубамi спынiць :-).



Насрэддзiну было лягчэй – эмiр па любому памрэ раней за iшака
mastersven

На мой погляд галоуная праблема у тым, што у чарговы раз нехта спрабуе выкарыстаць прасунутую эурапейскую палiт-прыладу да класiчнага азiяцкага сацыяльна-палiтычнага становiшча. Шмат разоу гучала «калi на плошчу выйдуць 100-150 тысяч»… . Калi тое кажуць маладзёны накшталт «дзiянавых», то яно даравальнае, аднак калi тое пераказваюць дарослыя дзядзькi, то ужо выбачайце. У Сiрыi выходзiць i болей. I што? Тамтэйшы лука спужауся? Ягоныя апрычнiкi разбеглiся? Сьмех у залi :-). У чарговы раз сьцьвярджаю: Беларусь сёньня ёсьць халiфат сярэднеазiяцкага узору, адзiн з тыповых iдэялагiчных спадкаемцау саудэпii (Казахстан, Турменiя, Узьбекiстан). I нажаль ёсьць рэальная верагоднасьць таго, што ён ператворыцца у дынастыю Лукашыдау (цi лукашытау :-)). Трэба альбо пагадзiцца з вiдавочным i абiраць спосабы, матады i накiрункi дзеяньняу адпаведна рэалiям, а не тэарэтычным уяуленьням, альбо збiраць транты i рухацца у той бок, дзе сацыяльна-палiтычныя умовы адпавядаюць тым палiт-тэхналогiям, якiя вы штудавалi :-).

P.S.  Не чакаю ад акцыi мауклiвых шпацырау якой карысьцi, аднак не бачу нiчога дрэннага у тым, што хоць нешта усё ж такi робiцца.



Усiм трэба добра думаць
mastersven


Вiдавочна, шэрае рэчыва апрычнiкау лукашэску не звыклае да тонкай гульнi, аднак ня трэба забывацца на тое, што калi цыган&Co прайграЕ (як зараз шасэйцам), то мае звычку выкарыстоуваць метад «шах дошкай па галаве». Хвалюе мяне, не адбылося б чаго. Тым болей, што пэуныя хiбы у тактыцы шасэйцау вiдавочныя. Я даруйце, зусiм не разумею, навошта было перцеся да стэлы, загадзя ведаючы, што гэб’я там будзе як на сабаку блох. Па цьвярозым разуменьнi лепей было б, скарыстаушыся канцэнтрацыяй апрычнiкау на Ерусалiмскай, за якую гадзiну перавызначыць месца шпацыру.

Больш за усё непакоiць тое, што збор шасэйцау на салют апрычнiкi могуць выкарыстаць для правакацыяу – уздымуць панiку, справакуюць дауку, апасьля пачнуць пляжыць актывiстау ды сеткавых каардынатарау, iнкрымiнуючы арганiзацыю массавых беспарадкау.



Электронные библиотеки
mastersven
Originally posted by philologist at Электронные библиотеки
Решил поделиться со своими френдами списком электронных библиотек. Может, кому пригодится. СПИСОК БУДЕТ ДОПОЛНЯТЬСЯ!

1) Библиотека Максима Мошкова
http://www.lib.ru/
2) Литературный сетевой ресурс Litportal
http://www.litportal.ru/
3) Фундаментальная электронная библиотека «Русская литература и фольклор» (ФЭБ)
http://feb-web.ru/
4) Электронная полнотекстовая Библиотека Ихтика
http://ihtik.lib.ru/
5) Русская виртуальная библиотека
http://www.rvb.ru/



6) Библиотека гуманитарные науки
http://www.gumer.info/
7) Библиотека Античной литературы
http://ancientrome.ru/
8) Библиотека Imwerden
http://imwerden.de/cat/modules.php?name=books
9) Библиотека книг серии Жизнь замечательных людей
http://www.zzl.lib.ru/
10) Электронная библиотека по философии
http://filosof.historic.ru/
Read more...Collapse )



Аб новых «кухарчыных» дзецях :-)
mastersven


Крыху паразважау над пытаньнем цi ёсьць шанец пераходу сiлавiкоу на бок шасэйцау альбо хоць бы якая верагоднасьць ажыцьцяуленьня вайсковай/мянтоускай «вершалiнай» :-) дварцовага перавароту. I прыйшоу да сумнай высновы – «не». На гэта працуе процьма фактарау, уключаючы канешне й параунальна добрае фiнансаваньне сiлавых структурау, аднак галоуная прычына, на мой погляд, значна глыбей – у сацыяльным складзе сiлавых структурау. Давайце прааналiзуем, хто сёньня складае аснову лукашэскавай «апрычнiны» (так прасьцей, бо ужо вельмi доуга пералiчваць усiх). У першую чаргу – выхадцы з сельскай мясцовасьцi i з нiзоу гарацкога пралетарыяту. Ад калыскi яны памятаюць настауленьне бацькоу, мауляу, калi не хочаш усё жыцьцё гарбацiць у калгасе (варыянт – у лiцейцы на трактарным) iдзi у апрычнiну. Будзеш заусёды сыты, адзеты i з грашыма у кармане. Ды й праца не параунаць як з вiламi на кароунiку (з кувалдай на абрубцы), хадзi сабе з палкай, ганяй бабуляк з семкамi ды батанiкау з б-ч-б сьцягамi. А калi пашчасьцiць на цёплае месца (ДАI, АБЭП, мытня, iншая сiнекура), дык ад хабару ня будзеш ведаць, куды дзецца :-). Памятаюць i другi бацькоускi наказ: слухася «начальства» - будзеш у шакалядзе. Ну, а раз праграма ужо больш-менш вызначаная, няма патрэбы асаблiва напружвацца у школцы – IQ апрычнiка нiкога асаблiва не цiкавiць. Заканамерны вынiк – з гэтага асяродку у апрычнiкi йдуць дрэнна-адукаваныя, iнтэлектуальна i эмацыянальна недаразьвiтыя асобы з цьвёрда сфармаванай антыпатыяй да будзь якой працы i комплексам адданасьцi той гаспадарскай руце, што дае кавалак хлеба з маслам.

Зараз разгледзем другую частку апрычнiкау – г.з. «апрычнiкау патомных». Найчасьцей гэта дзецi з сем’яу адстауных апрынiкау (у значнай ступенi – былых «савецкiх» вайскоуцау). Парадаксальна тое, што патомныя вайскоуцы СА у адрозьненьнi ад афiцэрау iншых армiяу з’яулялiся тыповымi носьбiтамi халуйскай псiхалогii, адпаведна нiчога годнага яны сваiм нашчадкам перадаць не маглi апрыёры.

 Ад першай группы тыя нашчадкi адрозьнiваюцца як крыху вышэйшым адукацыйным узроунем, так i генэтычнай ненавiсьцю да беларушчыны. У iншым розьнiцы няма – атрафаваная думаука, страунiкавая псiхалогiя i адсутнасьць уяуленьня аб гэткiх рэчах як годнасьць i гонар робяць iх шыкоуным гарматным мясам, зусiм бяспечным для лукашэскi.

Зрэшты трэба быць рэалiстам - гэткая апрычнiна зручная для любой улады (у межах жорсткага i дзеячага заканадауства, зразумела), я далёкi ад думкi, што у краiнах заходнiх дэмакратыяу у палiцыянты йдуць высакалобыя iнтэлектуалы. Зноу жа прыклады лацiнаамерыканскiх i арабскiх краiнау сьведчаць, што думаючыя арыстакраты са зброяй – вялiкая рызыка для уладау. Аднак тутэйшай уладзе з гэтага боку сёньня нiчога не пагражае. Не думаю, што гэныя гоблiны будуць бiцца за калгасьнiка да апошняга, аднак безумоуна й тое, што адразу яны не разьбягуцца – ужо ж вельмi прыгожае i бестурботнае (у iх паразуменьнi) жыцьцё забяспечвае iм служба у апрычнiне. Таму яшчэ адзiн сумны вынiк – на мяккi варыянт разьлiчваць не выпадае.