?

Log in

No account? Create an account
Previous Entry Share Next Entry
Гульнi майго дзяцiнства
mastersven

Мiнус пяць.

Гульня з футбольным мячом ля сьцяны цi шчыльнага высокага плоту. Гульцы па чарзе павiныя у адзiн дотык патрапiць мячом у абмежаную зону сьцяны цi плоту. Той хто не патрапiу, не дакацiу мяч да сьцяны, даткнууся да мяча болей аднога разу, патрапiу пад чужы удар цi рыкашэт ды г.д. атрымоувае «мiнус». Назьбiраушы пяць мiнусау, гулец становiцца тварам да сьцяны, а сапернiкi з адлегласьцi 11 метрау намагаюцца нанесьцi штрафны удар нiжэй сьпiны :-). Кожны з пяцi спробау, часам нават з сямi (гледзячы як дамовiлiся папярэдне).

 

Ножычкi (кароткiя).

Гульня ня вельмi рухомая, аднак вельмi азартная. Асаблiва у фiнале. Сэнс гульнi у тым, каб кiнуушы нож адпаведным чынам, утыкнуць яго у зямлю. Гульцы сядзяць на каленях цi на кукiшках. Кiдаюць па чарзе да першай памылкi. Парадак кiданьня гэткi:

  1. Тры разы утыкнуць нож у зямлю кiдком, трымаючы за тронак.
  2. «Пальцы». Кiнуць нож са стану «вастрыё ляза стаiць на апошняй фаланзе пальца (любога), да тыльнiка тронака датыкаесься таксама адным пальцам другой рукi».
  3. «Часы». Тое ж, толькi вастрыё ляза на кiсьцявым суставе.
  4. «Локаць».  Тое ж, толькi вастрыё ляза на локце.
  5. «Пагон». Тое ж, толькi вастрыё ляза на плячы.
  6. «Крыж». Тое ж, толькi вастрыё ляза на сонечным спляценьнi.
  7. «Другi пагон». Зразумела.
  8. «Какарда». Нож прыцiскаецца да iлба лязом у стане «тронак унiз». Ускiнуушы галаву, трэба перакулiць нож лязом унiз. Зразумела ж гэтак каб нож утыкнууся.
  9. Тры разы утыкнуць нож у зямлю кiдком, трымаючы за лязо.
10. « За сьпiну». Трымаючы нож за лязо, кiдаюць за сьпiну. Трэба не абарочваючыся адгадаць, цi нож утыкнууся цi не. Калi не, то у якi бок лязом ляжыць.

Мяркую зразумела, што сэнс у тым, каб як мага хучэй без памылак прайсьцi сваё кола i ужо збоку назiраць за барацьбой лузэрау :-).

Калi вызначыуся недарэка, пачынаецца самае цiкавае. З дрэва выстругваецца калок, завостраны з аднога канца, даужынёй прыкладна з запалку. Выскубваецца трава i на гэтым месцы калок забiваецца у зямлю: кожны з пераможцау б’е па калку па разе тронкам нажа, трымаючы нож за вастрыё ляза. Прайграушы мусiць выцягнуць той калок зубамi :-).



  • 1
У нешта падобнае мы гулялi з мячом. "Казёл" называлася :)

У нас «казлом» звалася iншая гульня. «Казлом» па жарэб’i абiрауся адзiн з гульцоу, i ён мусiу фармальна выконваць ролю гiмнастычнага казла. Астатнiя праз яго скакалi, аднак не проста (як на «фiзрэ»), а з падвывертамi :-). Там былi i «трактаркi казлу» (калi да сьпiны казла датыкалiся не далонямi, як пры звычайным гiмнастычным скоку, а кулакамi), i «вiдэльцы казлу», i «прывiтаньне казлу» i шмат чаго, я ужо нават дакладна i не памятаю. Добра памятаю, што былi два адмысловых фiнальных скокi: пад час першага трэба было пасьпець даць сакавiтага «ляшча» далоньню па фiлейнай частцы казла, а другi скок мусiу суправаджацца падсрачнiкам.

Мать моя,женщина, какие игры!Вот мы, девочки, в резиночку прыгали..)))

  • 1