?

Log in

No account? Create an account
Previous Entry Share Next Entry
Гульнi майго дзяцiнства. Амерыканка.
mastersven

Гульня рухомая на адкрытым паветры, пераважна для сухога сезону. Можна гульць i у спартовай залi.

Пачынаецца з чэканкi мячом на колькасьць, хто наб’е меней усiх, той мусiць вадзiць. Вызначыушы «амерыканку», гульцы становяцца шчыльным колам i той, хто набiу болей за усiх, з усяе дурнiцы бье мячом аб зямлю. Пакуль амерыканка не зловiць мяч у рукi i не крыкне «стоп!», гульцы разбягаюцца ва усе бакi. Пасьля каманды «стоп», гульцы сядаюць на зямлю, выставiушы у бок амерыканкi адну нагу. Амерыканка мае права зрабiць у бок любога з абраных гульцоу тры скокi. З гэтай новай кропкi, амерыканка павiнен, кiнуушы мяч у бок гульца, патрапiць у любую частку цела акрамя ног нiжэй калена. Калi патрапiць, то ахвяра займае месца амерыканкi. Усе iншыя гульцы  (колькасьць абмежаваная толькi памерам пляцоукi i здаровым сэнсам) робяць намаганьнi, каб перашкаджаць амерыканцы: напрыклад, падабраушыся ззаду (гульцы маюць права пасьля каманды «стоп» перасоувацца па пляцоуцы, трымаючыся рукой за зямлю, i толькi у бок амерыканкi), можна нагой выбiць мяч з рук амерыканкi. Пакуль мяч не у руках амерыканкi, гульцы маюць права перабегчы на новае месца. Таксама часам супраць амерыканкi выкарыстоуваюць калектыуную абарону, калi гульцы зьбiваюцца у купку выставiушы ногi, абараняючы такiм чынам i сябе i суседзяу.

Калi кiдок амерыканкi не трапны, то гульцы намагаюцца як мага далей адфутболiць мяч. Калi мяч залятае ужо вельмi далёка, то амерыканка мае права «начэканiць пiнгвiна»: калi ён набiвае не меней як 7 разоу запар, то мае права зрабiць у бок гульцоу 10-15 (калi як) скокау зь мячом, зацiснутым мiж ног.