?

Log in

No account? Create an account
Previous Entry Share Next Entry
Гульнi майго дзяцiнства. Пiкар/пекар/.
mastersven

Гульня рухомая на адкрытым паветры, сезоная (вясна-восень), бо узiмку з-за сьнегу гуляць не вельмi зручна: пару разоу спрабавалi – не пайшло. Цiкава, што хоць у гульнi i iснуе выразная мэта – перамога, аднак калi прыгадваю ход гульнi, то разумею, што працэс быу мо нават важнейшым за вынiк. Тым болей, што пры значнай колькасьцi гульцоу (а у маiм двары меней як дзесятак пiкара не пачыналi), гульня магла доужыцца i гадзiну i дзьве. Таму часам гульню завяршалi без вызначэньня пераможца.

Правiлы. Удзельнiчаюць некалькi гульцоу, ад трох (меней няма сэнсу) аж да той колькасьцi, што лiмiтуецца памерам пляцоукi. Пачынаюць з таго, што вызначаюць пiкара: стаушы уздоуж рысы шпурляюць з уздыма цi з наска нагi кiй. Гэта звычайна выламаная цi зрэзаная палка даужынёй ад 70 см да метра з чымсьцi, таушчынёй па гусьце, адно каб ёю было зручна фехтаваць. Адным канцом кiй ставiцца на нагу, другi канец прытрымваецца рукой; разгайдаушы некалькi разоу зафутбольваецца у поле. Кiй трэба зашпурнуць як мага далей, бо той, чыя палка апынецца найблiжэй да рысы адлiку, прызначаецца пiкарам.

Функцыя пiкара – ахоуваць базу. База уяуляе сабой квадрат прыкладна пауметра на пауметра, намаляваны на пляцоуцы метрах у 15-20-цi ад першапачатковай рысы. Пасярод квадрату пакладзеная цаглiна, на ёй стаiць бляшанка з-пад кансервау. Тая бляшанка i ёсьць галоуная мэта. Гульцы па чарзе, што вызначаецца дальнасьцю першапачатковага футбаленьня кiёу, ад рысы кiдаюць кiем па бляшанцы (нешта накшталт маскальскiх «городков»). Задача – патрапiць так, каб бляшанка зьляцела з цаглiны за межы квадрата; калi бляшанка, звалiушыся з цаглiны, застаеца у межах квадрата базы, аутар няудалага кiдка займае месца пiкара, а той стае у шыхт гульцоу.

Да моманту, пакуль гульцы не патрапяць па бляшанцы, пiкар стаiць збоку ад базы (у 2-3 метрах, ну, каб кiем хто не патрапiу :-)). А як толькi нехта збiвае бляшанку, пачынаецца самае цiкавае. Той, хто патрапiу па бляшанцы, павiнен забраць свой кiй, што ляжыць на полi недзе ля базы. Задача пiкара – датыкнуцца да яго сваiм кiем (засалiць), што аутаматычна памяняе iх месцамi: былы пiкар пераходзiць у склад гульцоу, няудалы гулец займае месца пiкара. Важна! Папярэдне пiкар павiнен паставiць бляшанку на цаглiну (як было першапачаткова), а датыкнуушыся да гульца кiем павiнен тую бляшанку зноу жа кiем зьбiць. Заувага! Знаходзячыся у полi, кiй кiдаць нельга, гулец цi пiкар iм мусяць толькi фехтаваць.

Iншыя гульцы маюць права дапамагаць таму, хто спрабуе забраць свой кiй. Кожны мае магчымасьць, падабраушыся да базы, зьбiць бляшанку (пакуль бляшанка не стаiць на цаглiне, пiкар не мае права салiць гульцоу). Аднак кожны з памагатых рызыкуе, бо пiкар мае права салiць кожнага, хто перайшоу рысу.

Часам здараецца, што нiхто з кiдаушых не патрапiу па бляшанцы. Тады усе чакаюць моманту, калi апошнi гулец кiне i усе скопам кiдаюцца у поле, каб падбiраць свае кii (чужыя браць забаронена). А пiкар мае магчымасьць лёгка салiць безабаронных гульцоу, пакуль яны не пасьпелi «узброiца».

Пасьля трох удалых кiдкоу (маецца на увазе «зьбiу бляшанку i ня быу засаленым) гулец пераходзiць на блiжэйшую рысу (недзе на 2 метры блiжэй да базы), калi яму пашчасьцiць зь яе зрабiць 2 удалых кiдка, то пераходзiць на найблiжэйшую, зь якой для перамогi дастаткова патрапiць толькi аднойчы. Аднак патрапiушы у пiкары, гулец адным махам страчвае усе тыя бонусы.

 



  • 1
У пікара гуляюць звычайна там, дзе гуляюць ў Бэрака. "БЭРАК, БЭРАК ,ДАЙ ЦУКЕРАК"

http://forum.lingvo.ru/actualthread.aspx?tid=90940

Не, у "бэрака" мы не гулялi, я наогул аб гэтай гульнi (менавiта у форме з падкiдваньнем цукеркi ды з кiямi) даведауся у 7-ай класе ад дзяучат з Бярэсьця. Аднак толкам яны тады так i не растлумачылi у чым сэнс, таму палова дружыны "Зорнай" у "Зубронку" гуляла усё ж у пiкара. Прауда ня доуга - камусьцi з кiраунiцтва летнiку падалося, што гуляня занадта труманебясьпечная.

У нас, у Ляхавічах, ляшскі бэрак - гэта аналаг мінскага квача. У Пікара гулялі таксама стала. Трэба паглядзець у польскім нэце гісторыю гульні і паходжанне назвы, бо гэта ўсё гульні Другой Рэчы Паспалітай. Пра Бэрака дакладна ёсць артыкулы па-польску. Вось ён, дарэчы, му гулялі і ў класінчнага і zamrożonego.

http://pl.wikipedia.org/wiki/Berek

Па-рускі салочки.

  • 1